Кніга паказвае зараджэнне і станаўленне грамадзянскага актывізму ў Беларусі — і асобу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш яркіх яго прадстаўнікоў. Адкрывае чытачу Беларусь, што працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.
У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог з ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасць сказаць яму «дзякуй». Гэта нашае яму «Жыве Беларусь!», пракрычанае з-за сценаў турмы, на якое мы пачуем нязменны адказ «Жыве!» — цвёрды, са спакойнай і ўпэўненай усмешкай.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе ў цвёрдай вокладцы ці ў мяккай вокладцы. ISBN 978-83-965621-1-1.
Электронную кнігу можна набыць на Apple Books і Google Books. ISBN 978-83-68460-07-0.
Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш.
Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не выпадае. Усё будзе занатавана ў пратаколе і стане часткай абвінаваўчага акта супраць цябе.
Таму патрэбны іншы суразмоўца.
Ім і стаў для Аляксандра Фядуты Уладзімір Караткевіч. А нагодай для дыялогу з пісьменнікам быў галоўны раман Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы. ISBN 978-83-68460-09-4.
Книга Сабины Брило — хроника злонамеренного преследования Виктора Бабарико, которое разворачивается на фоне системного уничтожения в Беларуси свободы слова, собраний, права на защиту и справедливый суд. Автор по дням восстанавливает драму от момента решения Бабарико участвовать в президентской кампании 2020 года вплоть до следующих выборов в январе 2025-го. Содержание книги — по сути, историческая реконструкция — основывается на открытых источниках, авторских интервью, архивах, материалах правозащитных организаций и уникальных документах, предоставленных адвокатами главного героя.
Внимание: книга на русском языке! Беларусскоязычное издание планируется в сентябре и доступно для предзаказа.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы.
У кнізе змяшчаецца эсэ «Адвечным шляхам», упершыню апублікаванае ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучына» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч. Яго аўтар — вілянчук Ігнат Канчэўскі (1896–1923), які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім (1901–1931) стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія ляглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.
Твор публікуецца на беларускай мове ў сучаснай стылістычнай і арфаграфічнай рэдакцыі, з навукова-папулярнымі каментарыямі, каб зрабіць прачытанне даступнейшым носьбітам беларускай мовы ў нашыя дні.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы.
«Свабода як біяграфія» – васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі апошняга паўстагоддзя. Іх словы адкрываюць глыбіню асабістага досведу і паказваюць фармаванне новай грамадзянскай свядомасці. Кніга створана як цэласны аповед, дзе індывідуальныя гісторыі складаюцца ў агульны партрэт пакалення.
Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы. ISBN 978-83-68460-06-3.
Чытаць электронную версію анлайн на сайце Беларускага ПЭНа. ISBN 978-83-68460-05-6.
У красавіку 1943 г. у варшаўскім гета, прызначаным гітлераўскімі акупантамі на знішчэнне, выбухнула паўстанне, арганізаванае змагарамі Габрэйскай баявой арганізацыі (ГБА). Пра аднаго з гэтых змагароў, чальца штаба і камандзіра паўстання ў яго апошнія дні, народжанага ў беларускім Гомелі Марка Эдэльмана, – кніга «Апярэдзіць Госпада Бога», упершыню выдадзеная ў Кракаве ў 1977 г. Аўтарка кнігі, Ганна Краль, намалявала «падвойны» партрэт свайго героя. На старонках гэтай невялікай кніжкі спаткаліся і перапляліся два часы: апошнія жахлівыя месяцы існавання гета, аповед пра якія запісаны са слоў Эдэльмана, і наступныя – у свеце без вайны – гады жыцця і працы яго самога і яго калег-медыкаў (Эдэльман доўгі час працаваў кардыёлагам, загадваў аддзяленнем адной з клінік у польскай Лодзі).
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы. ISBN 978-83-965621-8-0.
Электронную кнігу можна набыць на Apple Books і Google Books. ISBN 978-83-965621-9-7.
Першы ў гісторыі поўны апублікаваны пераклад легендарнай "Іліяды" Гамера!
Міфалагічна-гераічны эпас «Іліяда», стварэнне якога, каля сярэдзіны VIII ст. да н. э., прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру, а запіс быў упершыню зроблены двума стагоддзямі пазней, стаў здабыткам не толькі прыгожага пісьменства Старажытнай Грэцыі. Дзякуючы перакладам на вялікую колькасць моў свету, твор заняў пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы ХIII і ХII ст. да н. э.
У гэтае выданне ўключаны поўны тэкст «Іліяды» разам з неабходнымі дзеля разумення твора сучасным чытачом каментарамі, змешчанымі ў зносках, слоўнікамі, спісам дадатковых крыніц.
Выданне другое, перагледжанае і папраўленае. Першае выданне (у двух тамах) выйшла ў 2024 г. у Мінску.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы. ISBN 978-83-965621-6-6.
Электронную кнігу можна набыць на Apple Books і Google Books. ISBN 978-83-965621-7-3.
Беларускі пераклад «Энэіды» Вергілія — аднатомнае, адрэдагаванае і ўдасканаленае выданне класічнага эпасу, які стаў падмуркам еўрапейскай культуры.
Поўны тэкст з каментарамі, слоўнікам імёнаў і дакладна адноўленай паэтычнай структурай.
Цвёрдая вокладка, якасная папера, зручны шрыфт.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы. ISBN 978-83-68460-01-8.
Электронную кнігу можна набыць на Apple Books і Google Books. ISBN 978-83-68460-02-5.
У кнізе “Тэорыі літаратуры XX стагоддзя” вядомыя польскія літаратуразнаўцы Анна Бужыньска і Міхал Павел Маркоўскі зрабілі агляд найважнейшых тэорый літаратуры мінулага стагоддзя ад псіхааналізу да посткаланіялізму. Аўтары прыклалі ўсе намаганні, каб багацце зместу і кампетэнтны аналіз спалучаліся з яснасцю і празрыстасцю расповеду. Кожнай з асобных плыняў тэорыі літаратуры прысвечаны асобны раздзел, дапоўнены карыснымі дадаткамі: тлумачэннем ключавых паняццяў, храналогіяй і шырокай бібліяграфіяй. Напрыканцы змешчаная раскладная “мапа” тэорый літаратуры.
Кнігу можна параіць як будучым літаратуразнаўцам, так і студэнтам іншых гуманітарных спецыяльнасцей.
Электронную кнігу можна набыць на Apple Books і Google Books. ISBN 978-83-68460-08-7.
Гэтая кніга — голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 па 12 снежня 2025 года заставаўся без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі — адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.
Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур'ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.
І — насуперак абставінам — чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачац: ца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы. ISBN 978-83-965621-3-5.
Электронныя кнігі можна знайсці на сервісах Google Books і Apple Books:
Зэкамерон: Google Books і Apple Books ISBN 978-83-965621-4-2,
Вершы: Google Books і Apple Books ISBN 978-83-965621-2-8,
Гутаркі: Google Books і Apple Books ISBN 978-83-965621-5-9.
Homo historicus 2024 (том 8) працягвае традыцыі папярэдніх тамоў гадавіка з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Апубікаваныя тэксты датычаць суадносін біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца, асвятляюць важныя старонкі айчыннай гісторыі XII-XX стст., працягваюць вывучэнне праблематыкі краёвай ідэі ды інш. Сярод аўтараў — вядомыя даследчыкі з Беларусі і Польшчы.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы.
Кніга Сабіны Брыло — хроніка зламыснага пераследу Віктара Бабарыкі, што разгортваецца на фоне сістэмнага знішчэння ў Беларусі свабоды слова, сходаў, права на абарону і справядлівы суд. Аўтарка дзень за днём аднаўляе драму — ад моманту рашэння Бабарыкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і да наступных выбараў у студзені 2025-га. Змест кнігі — па сутнасці, гістарычная рэканструкцыя — грунтуецца на адкрытых крыніцах, аўтарскіх інтэрв’ю, архівах, матэрыялах праваабарончых арганізацый і ўнікальных дакументах, прадастаўленых адвакатамі галоўнага героя.
Аформіць перадзамову можна на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы.
Гэтая кніга – успаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну. Выданне з’яўляецца перакладам з французскай мовы і па-беларуску публікуецца ўпершыню. Выхад кнігі прымеркаваны да 90-х народзінаў Івонкі Сурвілы, уключае слова рэдактара, біяграфічнае эсэ пра аўтарку, а таксама фоталетапіс ейнага жыцця ды здымкі некаторых мастацкіх працаў. Выданне з’яўляецца даніной пашаны і сведчаннем над звычайнага лёсу дзеля беларускай справы.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы.
ISBN: 978-83-68460-04-9
Вокладка жыве разам з кнігай. Яна адкрывае сустрэчу з тэкстам і вяртаецца, калі апошняя старонка
ўжо перагорнутая. Застаецца ў памяці, як твар новага знаёмца. Колер тады набывае іншы сэнс, а
кампазіцыя раскрываецца як прадчуванне. У шрыфце гучыць інтанацыя, якая раней не гучала.
І нараджаецца іншае разуменне – больш уважлівае, цэласнае.
Гэтая кніга прысвечана якраз такому ўзіранню: аналізу формы, колеру, кампазіцыі, матэрыялу; нараджэнню
канцэпту і пошуку мяжы паміж мастацтвам і маркетынгам; рашэнням – смелым і стрыманым.
Тут ужо не рэакцыя, а інтэрпрэтацыя. Не густ, а мысленне. Яно ў развагах нашых суразмоўцаў:
дызайнераў, выдаўцоў, аўтараў і чытачоў.
Праз іхныя думкі вокладка робіцца першай і апошняй формай прысутнасці кнігі ў свеце.
Тым, што сустракае і застаецца. Кароткі погляд паказвае, як мы адчуваем.
Уважлівае ўзіранне – як мы думаем. А разам тут сведчанне якасці нашай культуры: здольнасць бачыць
глыбей і адрозніваць выпадковасць ад задумы. Прачытайце гэтыя гутаркі. Яны – пра тое, што на самой
справе робіць вокладка, хто перакладае дух твора ў форму, як нараджаецца інтэлектуальная прыгода…
Кнігу можна атрымаць у падарунак за данат на дзейнасць Беларускага ПЭНа на мерапрыемствах ПЭНа – падрабязней.
Папяровыя кнігі можна набыць на Allegro, а таксама ў наступных кнігарнях:
Кнігаўка, ul. Kłopotowskiego 4, Warszawa; +48 782 459 189; knihauka.com;
Kropka, Savičiaus g. 6, Vilnius, 01127 Vilniaus m. sav., Літва; kropka.lt;
Babel Books Berlin, Bernauer Str. 49, 10435 Berlin, Германія; babelbooksberlin.com;
kamunikat.shop, ul. Oleandrów 6, 00-636 Warszawa; kamunikat.shop.
Электронныя кнігі можна набыць на Google Books і Apple Books – шукайце кнігу па назве або па нумары ISBN.