У продажы з’явілася англамоўнае выданне кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Яно істотна пашырае кнігу, выдадзеную ў 2022 годзе: у новыя раздзелы ўвайшлі развагі аўтара пра арышт у 2021 годзе, суд у 2023-м, больш як чатыры гады за кратамі і вызваленне ў снежні 2025-га.
Дапаўненні, створаныя пры непасрэдным удзеле Бяляцкага, — гэта асабістае сведчанне пра жыццё ў папраўчай калоніі і спробы захаваць чалавечую годнасць ва ўмовах татальнага дзяржаўнага кантролю. Аўтар таксама расказвае пра атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў 2022 годзе, калі ён знаходзіўся за кратамі.
Асабістая гісторыя Бяляцкага разгортваецца на фоне найноўшай гісторыі Беларусі — краіны, дзе тысячы людзей зазналі пераслед за імкненне да свабоднага грамадства. Кніга прапануе чытачам рэдкі, асабісты погляд на беларускі супраціў і дзесяцігоддзі дысідэнцкай дзейнасці вачыма чалавека, які дапамагаў будаваць гэты рух і заплаціў за гэта высокую цану.
Для перадачы беларускіх імёнаў у кнізе выкарыстаная беларуская лацінка. Гэта дапамагае захаваць іх беларускую форму і знаёміць англамоўных чытачоў з беларускай мовай і культурнай самабытнасцю.
Кніга можа стаць добрым падарункам для замежных сяброў і партнёраў: яна дапаможа ім лепш зразумець Беларусь і падзеі не толькі апошніх шасці гадоў, але і шырэйшы кантэкст апошніх пяцідзесяці гадоў.
Кнігу можна набыць на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе.
Выдавецтвы «Полацкія лабірынты» і «Сведкі» будуць прадстаўленыя на Свяце беларускай літаратуры ў Гданьску. 7 лістапада на кніжным кірмашы ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці можна будзе пазнаёміцца з іх выданнямі. У праграме свята — сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі пра беларускую літаратуру і кнігавыданне, а таксама ўручэнне 15-й прэміі імя Ежы Гедройця.
1 лістапада, нядзеля
16:05-17:00 – «Каліноўскі рэальны, Каліноўскі літаратурны». Размова з аўтарам кнігі «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”».
Удзельнічаюць: Аляксандр Фядута, Сяргей Абламейка.
Кнігу можна будзе купіць на месцы.
U Lužického semináře 13, Praha 1
31 кастрычніка, субота
14:50-15:45 – Размова вакол кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі».
Як выглядае справа звонку — праз дакументы, сведчанні і судовыя матэрыялы — і знутры, вачыма чалавека, які яе пражыў? Што Віктар Бабарыка пазнае ў кнізе пра сябе і сваю справу, а што бачыць інакш? Ці можа аўтарка даведацца пра героя тое, чаго ён сам у момант падзей не ведаў? І што, наадварот, ніколі не трапляе ў дакументы і застаецца толькі ў памяці чалавека? Як змяняецца погляд на ўласную гісторыю пасля турмы? І што адбываецца з ужо напісанай гісторыяй, калі яе герой нарэшце атрымлівае магчымасць загаварыць сам?
Удзельнічаюць: Таццяна Нядбай, Віктар Бабарыка.
Запрашаем вас на прэзентацыю кнігі "Адвакацкія гісторыі" 29 кастрычніка ў Беларускім доме ў Вільні.
Кніга складаецца з 39 нявыдуманых гісторый, расказаных беларускімі адвакатамі, якія ў 2020—2021 гадах удзельнічалі ў палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных працэсах. Сярод іх — абаронцы вядомых палітычных зняволеных: Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Ігара Лосіка, Ігара Аліневіча, Сяргея Ціханоўскага.
Гэтыя гісторыі ня толькі дазваляюць лепш зразумець працу беларускай судовай сыстэмы. Яны паказваюць, як адвакаты баранілі правы сваіх кліентаў нават тады, калі самі сутыкаліся з пагрозамі, перасьледам і пазбаўленьнем права на прафэсію.
Зборнік прысьвечаны беларускім адвакатам, якія застаюцца ў зьняволеньні.
Уклала зборнік Алена Шынкарэвіч, прадмову напісала Наталля Мацкевіч.
29 кастрычніка, чацвер
18:00 — 20:00
Беларускі дом, Vilniaus g. 20, Вільня (уваход праз арку)
Кніга будзе даступная для пакупкі на прэзентацыі.
23 кастрычніка, у пятніцу, пасля спектакля «Зэкамерон» тэатра «Вольныя Купалаўцы» на фестывалі «Бардаўская восень» адбылася сустрэча з Максімам Знакам. Трансляцыю сустрэчы можна паглядзець тут https://www.youtube.com/live/4-ibHEe2_Bg?si=82-vWbsat8-PnA_o&t=6853
Падрабязную інфармацыю пра астатнюю праграму фестывалю чытайце тут.
Запрашаем вас на кніжны кірмаш, дзе можна будзе купіць усе кнігі выдавецтваў Полацкія Лабірынты і Sviedki.
А таксама запрашаем на мерапрыемствы:
17 кастрычніка 2026 года, субота
Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцей), Raugyklos g. 25.
16:45-17:30 – «Адвакацкія гісторыі» – размова пра права і беззаконне праз асабістыя гісторыі людзей, якія працягвалі абараняць іншых.
З удзелам адвакатаў: Дзмітрыя Лепрэтара, Наталлі Мацкевіч, Таццяны Лішанковай, Максіма Знака. Мадэратарка: Адар’я Гуштын.
18:15-19:15 – Панэльная дыскусія «Інкамунікада. Чалавек, якога няма». Удзельнікі: Натальля Мацкевіч, Максім Знак, Іна Карней. Мадэратары: Павел Лягчылаў, Таццяна Нядбай.
21:00–21:50 – Музычны вечар Максіма Знака. Прэзентацыя кнігі “Каланісты” і адказы на пытанні ў песнях.
11 кастрычніка 2026 года на Франкфурцкім кніжным кірмашы адбылася дыскусія «Забарона, пераслед, зняволенне: рэпрэсіі супраць крытычнай літаратуры і правоў чалавека ў Беларусі». У ёй узялі ўдзел лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, паэтка Таццяна Нядбай і пісьменнік, праваабаронца Максім Знак. Сустрэчу арганізаваў Нямецкі ПЭН. Дыскусію вяла Астрыд Фехштэтт, віцэ-прэзідэнтка Нямецкага ПЭНа і куратарка праграмы Writers in Exile.
Удзельнікі гаварылі пра рэпрэсіі супраць незалежнай літаратуры і праваабарончай дзейнасці ў Беларусі, пра пераслед і зняволенне аўтараў, а таксама пра тое, як турэмны досвед адбіваецца на творчасці. Размова адбылася на сцэне Inspiration Stage у зале 3.0.
У рамках Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” прэзентуем некалькі навінак, якія таксама можна будзе купіць на кніжным кірмашы.
3 кастрычніка 2026 года, субота
ПЛЯЦОЎКА А, Ossolineum (pl. Nankiera 17)
14:00-14:50 – “Як напісаць справу?” – сустрэча з аўтаркай кнігі “Справа Віктара Бабарыкі” Сабінай Брыло і Віктарам Бабарыкам. Мадэратарка Таццяна Нядбай.
14:50-16:00 – Літаратура ўзмоцненага рэжыму. Прэзентацыя кнігі “Каланісты” Максіма Знака. Мадэратарка Таццяна Нядбай. Музычны выступ Максіма Знака.
18:00-19:20 – дыскусія “Зноў пра турму? Галасы з-за кратаў…”. Удзельнікі: Максім Знак, Віктар Бабарыка. Мадэратары: Таццяна Нядбай, Павел Лягчылаў.
4 кастрычніка 2026 года, нядзеля
ПЛЯЦОЎКА А, Ossolineum (pl. Nankiera 17)
16:30-17:50 – “Што сапраўды Ітакі тыя значаць?”. Пра багоў вайны, “бронзавых хлопчыкаў” і вечнае вяртанне дадому, чарговую сусветную экранізацыю і першую беларускую “Адысею” пагаворым з перакладчыкам Лявонам Башчэўскім, пісьменнікам Уладзімерам Арловым і культуролагам Максімам Жбанковым. Мадэратар Андрэй Хадановіч.
Ці магчыма абараніць правы чалавека ва ўмовах “скасаванага права”?
Беларускі дом правоў чалавека і праграма ILIA-By запрашаюць на прэзентацыю кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі. Хроніка палітычнага пераследу ў фактах і дакументах» і дыскусію вакол палітычнага і прававога кантэкстаў кнігі.
⏰ Сустрэча адбудзецца 27 чэрвеня, у суботу, а 18:00
Дом нацыянальных супольнасцяў / Tautinių bendrijų namai
📍 Raugyklos g. 25, Vilnius
Віленскі гарадскі беларускі клуб «Сябрына»
Кніга прысвечаная справе Віктара Бабарыкі – расследаванню й судоваму працэсу; яна перадае атмасферу, у якой усё гэта адбывалася. Напісаная, калі Віктар Бабарыка быў за кратамі ў рэжыме інкамунікада, кніга сведчыць, што нават ва ўмовах дыктатуры, беззаконня й фактычнай «адмены права» абарона павінна грунтавацца на прынцыпах права і каштоўнасцях правоў чалавека.
Ці будуць нарэшце пачутыя галасы тых, хто імкнецца гаварыць на мове права, здаровага сэнсу і справядлівасці? Гэтае ды іншыя пытанні мы абмяркуем падчас дыскусіі.
Сустрэча адбудзецца з удзелам Сабіны Брыло, аўтаркі кнігі, і адвакатаў Віктара Бабарыкі (усе — выпускнікі ILIA BY).
⭐ У якасьці госця і ўдзельніка дыскусіі на сустрэчу запрошаны герой кнігі, Віктар Бабарыка. ⭐
На сустрэчы можна будзе падзяліцца сваёй думкай, задаць пытанні , а таксама набыць кнігу выдавецтва “SVIEDKI” (Варшава).
Внимание: книга на русском языке! Беларусскоязычное издание планируется в сентябре и доступно для предзаказа.
Набыць кнігу на Allegro з дастаўкай па ўсёй Еўропе можна па спасылцы.
Запрашаем на падзеі з удзелам Алеся Бяляцкага падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу на PGE Narodowy.
29 мая, 14:00 – сустрэча з Алесем Бяляцкім, Галоўная сцэна.
29 мая, 15:00 – аўтограф-сесія, стэнд «Вольная Беларусь» – 11/D5.
Запрашаем на падзеі, звязаныя з кнігай Аляксандра Фядуты, падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу на PGE Narodowy.
29 мая, 12:00 – пачатак продажу кнігі і аўтограф-сесія, стэнд «Вольная Беларусь» – 11/D5.
31 мая, 12:00 – сустрэча з Аляксандрам Фядутам і прэзентацыя кнігі, Forum B.
Запрашаем на прэм’еру кнігі Сабіны Брыло «Справа Віктара Бабарыкі» падчас Варшаўскага кніжнага кірмашу на PGE Narodowy.
29 мая, 10:00 – пачатак продажу кнігі, стэнд «Вольная Беларусь» – 11/D5.
31 мая, 13:00 – сустрэча з Віктарам Бабарыкам і Наталляй Мацкевіч, а таксама прэзентацыя кнігі, Forum B.
31 мая, 14:00 – аўтограф-сесія Віктара Бабарыкі, стэнд «Вольная Беларусь» – 11/D5.